WYSIWYG Web Builder
«Прыміце Духа Святога…»
28 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Спасланне Духа Святога — адно з самых значных святаў хрысціянства, бо гэта — дзень нараджэння Касцёла, містычнага Цела Хрыста. Хрыстус — галава Касцёла, а Дух Святы — яго душа, як адзначыў папа Леў ХІІІ.
27.05.2023
Тры святары затрыманы ў Віцебскай дыяцэзіі
Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 25 мая 2023 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы наш пробашч кс. Андрэй Кулік, дэкан Мёрскі, кс. Вячаслаў Адамовіч, пробашч з Ідолта і а. Аляксандр Шаўцоў, грэка-католік з Полацка.
26.05.2023
Святы Андрэй Баболя, святар і мучанік
16 мая Каталіцкі Касцёл узгадвае святога Андрэя Баболю – святара і мучаніка, у чыім жыцці яркім святлом заззяла “каталіцкая вера, сіла якой, падмацаваная Божаю ласкаю, з цягам гадоў вырасла настолькі, што стала яго характэрнаю рысаю і нопоўніла яго мужнасцю аж да мучаніцкай смерці” (Пій ХІІ, Invictiathletae Christi).
15.05.2023
Першая святая Камунія
14 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстая падзея. На святой Імшы а 12-ай гадзіне дваццаць тры дзіцяці ўпершыню прынялі святую Камунію. Наколькі важным і хвалюючым днём стала першая сустрэча з Езусам у сакраманце Эўхарыстыі, можна меркаваць па той радасці, якую адчувалі і перажывалі дзеці, іх бацькі і родныя.
14.05.2023
Святы, на якога працавалі анёлы
У гісторыі Касцёла ёсць святыя, якія цярпліва чакалі абвяшчэння сваёй святасці не адно стагоддзе. Адным з іх з’яўляецца Ізыдор Пахач (1080-1130), апякун Мадрыда і сялянскага жыцця. Амаль пяць стагоддзяў прайшло з дня яго адыходу ў вечнасць да кананізацыі, якую правёў Папа Грыгорый ХV. Успамін святога Ізыдора з Мадрыда ў літургічным календары прыпадае на 15 мая.
14.05.2023
Малітва — каштоўны скарб
13 мая ў Павяцці адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Фацімскай. На фэст сабраліся святары з бліжэйшых парафій і шматлікія вернікі. Ганаровым госцем ўрачыстасці стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў Эўхарыстыю.
13.05.2023
У сэрцы назаўжды...
9 мая мы ўзгадваем чарговую гадавіну адыходу ў вечнасць святой памяці ксяндза каноніка Уладаса Пятрайціса. Святара, які зрабіў вялікі ўнёсак у адраджэнне і развіццё мёрскай парафіі і касцёла. Ён пакінуў глыбокі і велічны след не толькі ў гісторыі, але і ў сэрцы многіх вернікаў.
07.05.2023
Цярпліва слухаючая
Месяц май з незапамятных часоў прысвечаны Марыі. Пагоднымі вечарамі, калі ўсё ў прыродзе квітнее, пахне і спявае, людзі збіраюцца ў святынях, ля прыдарожных крыжоў і капліц, каб ушанаваць Маці Божую. Штодзённае набажэнства ў Яе гонар на працягу мая з’яўляецца неад’емным элементам сустрэч вернікаў на малітве.
06.05.2023
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by