У гісторыі Касцёла ёсць святыя, якія цярпліва чакалі абвяшчэння сваёй святасці не адно стагоддзе. Адным з іх з’яўляецца Ізыдор Пахач (1080-1130), апякун Мадрыда і сялянскага жыцця. Амаль пяць стагоддзяў прайшло з дня яго адыходу ў вечнасць да кананізацыі, якую правёў Папа Грыгорый ХV. Успамін святога Ізыдора з Мадрыда ў літургічным календары прыпадае на 15 мая.