WYSIWYG Web Builder
Дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым адбылося ў Браславе
28 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе прайшла другая агульнадыяцэзіяльная сустрэча груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якія дзейнічаюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Госцем чарговага спаткання стаў біскуп Алег Буткевіч.
28.10.2023
Апостальства дапамогі душам чыстцовым: для каго і дзеля чаго?
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла нагадвае нам, што «тыя, хто памёр у ласцы і сяброўстве Божым, але яшчэ не ачышчаныя дасканала, хоць ім ужо забяспечана вечнае збаўленне, пасля смерці церпяць ачышчэнне, каб дасягнуць святасці і ўвайсці ў нябеснае шчасце» (пар. ККК, 1030).
27.10.2023
Totus Tuus 
«Увесь Твой» — гэта дэвіз святога Яна Паўла ІІ, літургічны ўспамін якога Касцёл адзначае 22 кастрычніка. У гэтым годзе споўняецца 45 гадоў з дня абрання яго Папам. Менавіта 16 кастрычніка 1978 года на канклаве ў Ватыкане Наступнікам святога Пятра быў абраны тагачасны арцыбіскуп Кракаўскі, польскі кардынал Караль Вайтыла, які ўзяў сабе імя Ян Павел ІІ.
22.10.2023
Праект Imsha.by — актуальны расклад Імшаў у парафіях Беларусі

Ужо пяць гадоў у Беларусі рэалізуецца ўнікальны каталіцкі валанцёрскі IT-праект Imsha.by. У пачатку кастрычніка гэтага года арганізатары праекта паведамілі, што колькасць ахопленых сістэмай парафій стала больш за сотню. Нягледзячы на працяглы перыяд існавання ініцыятывы, яшчэ далёка не ўсе ведаюць, што гэта такое.
19.10.2023
18 кастрычніка прайшла малітоўная акцыя “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”
Упершыню малітоўнае чуванне дзяцей адбылося ў 2005 годзе ў сталіцы Венесуэлы Каракасе. У Беларусі акцыя па ініцыятыве Дабрачыннай Мiсiі Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай праводзіцца з 2020 года і сёлета ўжо ў чацвёрты раз аб’яднала дзяцей нашай краіны ў супольнай малітве.
18.10.2023
Папа: Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езуса вучыць любові і даверу да Бога
“Толькі давер і нічога, акрамя даверу, павінен весці нас да любові», — такімі словамі святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса распачынаецца Апостальская адгартацыя Папы Францішка з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння і стагоддзя беатыфікацыі гэтай святой.
15.10.2023
Папа Францішак перадаў прывітанне і благаслаўленне беларусам

13 кастрычніка, падчас пасяжэння Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў, якая праходзіць у Ватыкане, прадстаўнік Касцёла ў Беларусі на Сінодзе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прывітаўся з Папам Францішкам.
13.10.2023
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by