WYSIWYG Web Builder
Чысцец — праяўленне Божай міласэрнасці
18 сакавіка ў нашай парафіі прайшла чарговая сустрэча ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. У спатканні прынялі ўдзел ксёндз Славамір Самковіч, куратар груп Апостальства Віцебскай дыяцэзіі, і спадарыня Аліна Новікава, галоўная аніматарка Апостальства дапамогі душам чыстцовым у Беларусі.
18.03.2023
Што мы ведаем пра святога Юзафа і чаму яго ўшаноўваем?
19 сакавіка ў літургічным календары Каталіцкага Касцёла адзначаецца ўрачыстасць святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, аднак, у сувязі з тым, што ў гэтым годзе ўрачыстасць прыпадае на ІV нядзелю Вялікага посту, яна пераносіцца на 20 сакавіка. У гэты дзень кожны католік абавязаны прыняць удзел у святой Імшы.
18.03.2023
Крыніца жывой вады
З 12 па 14 сакавіка ў нашай парафіі прайшлі Вялікапосныя рэкалекцыі, якія правёў айцец Анджэй Ядкоўскі CSsR з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка). Падчас душпастырскай навукі святар звярнуў ўвагу вернікаў на тое, як важна адкінуць уласную пыху, каб наблізіцца і чэрпаць з крыніцы жывой вады.
12-14.03.2023
Плённыя рэкалекцыі, або наладжванне жывых адносін з Богам
Рэкалекцый — гэта дні духоўных практыкаванняў, мэта якіх наладжванне жывых адносін з Богам. Падчас рэкалекцый (з лац. recollectio – “зноў збіраць, прымаць”) мы вяртаемся да чагосьці, што ўжо пройдзена, але што яшчэ неабходна пераасэнсаваць, над чым належыць паразважаць.
11.03.2023
Абдымкі бясконцай міласэрнасці
У перыяд Вялікага посту — час пакаяння і навяртання — асаблівае значэнне набывае падрыхтоўка да сакраманту споведзі. Святы Айцец Францішак у сваім навучанні вельмі моцна падкрэслівае важнасць сакраманту пакаяння і паяднання. Папа адзначае, што ўдзельнічаць у сакраманце паяднання – значыць быць аточаным сардэчнымі абдымкамі: “гэта абдымкі бясконцай міласэрнасці Айца”.
07.03.2023
Застацца сабой у адносінах
"Застацца сабой у адносінах" — пад такой назвай з 3 па 5 сакавіка ў вёсцы Удзела Глыбоцкага дэканата прайшоў чарговы «Weekend (ўік-энд) з Марыяй». Маладыя людзі з розных куточкаў Беларусі сабраліся ў мястэчку Беззаганай каб прысвяціць свой вольны час Маці Божай, супольна памаліцца і абмеркаваць пытанні, якія іх хвалююць.
05.03.2023
Паглыбляцца ў сэнс смерці Хрыста
Час Вялікага посту багаты на разнастайныя формы народнай пабожнасці, якія дапамагаюць нам глыбей зразумець сэнс смерці і ўваскрашэння Езуса Хрыста. Адна з іх – Крыжовы шлях. Гэтае набажэнства мае доўгую і багатую гісторыю развіцця.
25.02.2023
"Змілуйся нада мною, Божа, у вялікай міласці Тваёй..."  Пс 51 (50), 3а
22 лютага распачаўся Вялікі пост. Гэты перыяд пакаяння традыцыйна пачынаецца сімвалічным пасыпаннем галавы попелам падчас святой Імшы, а таксама сціслым постам. Вялікі пост — гэта сапраўдны час ласкі Пана: вернікі расстаўляюць правільныя прыярытэты ў сваім жыцці і ўносяць карэктывы ў іерархію сваіх каштоўнасцяў.
22.02.2023
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by