Назва Пакутная дарога (лац. Via Dolorosa), або Крыжовы шлях была ўведзена ў 1458г. Першапачаткова колькасць стацый Крыжовага шляху не была дакладнай — іх магло быць 7, 9, 12, 18, часам нават даходзіла да некалькіх сотняў; яны былі размешчаны па-рознаму, і пачатковыя месцы пакланення (пачатак Крыжовага шляху) былі таксама розныя (святліца Пасхі, Гэтсыманскі сад, палац Пілата). У сваім цяперашнім выглядзе Крыжовы шлях быў сфармаваны ў XVІІІ стагоддзі, калі ў 1731 папа Клімэнт XII абмежаваў колькасць стацый да 14.
Да літургічнай рэформы, якая адбылася пасля ІІ Ватыканскага Сабору (1962-1965гг.), на правядзенне публічнага Крыжовага шляху ў святыні неабходны быў спецыяльны дазвол дыяцэзіяльнага біскупа. Наша святыня атрымала такі дазвол напрыканцы 1937г. У дакуменце Курыі Віленскай архідыяцэзіі, у склад якой тады ўваходзіла наша парафія, скіраванага да дэкана Мёрскага дэканату ксяндза Францішка Куксевіча сказана, што ардынарый Віленскай архідыяцэзіі, арыцбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі (заўв. аўтара), дае дазвол на правядзенне Дарогі Крыжовай у касцёле ў Мёрах. Абрад асвячэння стацый павінен выканаць святар, які мае на гэта спецыяльны дазвол з Рыма. Такой уладай валодаюць кс.Баярунец і кс.Любянец.