WYSIWYG Web Builder
Вера ў Бога ці забабоны?
Забабоны, якія прыйшлі да нас з глыбокай старажытнасці і паходзяць ад паганскіх абрадаў, вераванняў і звычаяў, так моцна зрасліся з нашым штодзённым жыццём, што сталі для многіх звычайнай справай. Вера ў забабоны, павер’і, гараскопы і магію з’яўляецца грахом супраць першай запаведзі Божай.
29.01.2023
У Віцебску біскуп заснаваў Катэхетычную раду
У Віцебску 25 студзеня пачала сваю працу Катэхетычная рада пры катэхетычным аддзеле Курыі. Як вядома, на самім біскупу спачывае асноўная адказнасць за стан рэлігійнага асветніцтва ў дыяцэзіі. Каб лепш выконваць гэтае адказнае заданне, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч дэлегаваў частку сваіх паўнамоцтваў дырэктару катэхетычнага аддзела с. Марыі Шамовіч BDNP і заснаваў Катэхетычную раду.
25.01.2023
Нядзеля Божага Слова
22 студзеня (у ІІІ звычайную нядзелю) у Каталіцкім Касцёле адзначацца Нядзеля Божага Слова, якую Папа Францішак устанавіў у абвешчаным 30 верасня 2019 года Апостальскім лісце ў форме Motu Proprio (з уласнай ініцыятывы) пад назваю Aperuit illis.
21.01.2023
Бласлаўленне вады ў свята Хросту Пана
У свята Хросту Пана, якое завяршае перыяд Божага Нараджэння, у касцёлах традыцыйна адбываецца бласлаўленне вады.  З аднаго боку свята Хросту Пана аб’яўляе вернікам Езуса як любімага Божага Сына, пасланага Айцом у моцы Святога Духа для збаўлення чалавека, а з другога боку, накіроўвае ўвагу на рэчаіснасць хросту.
08.01.2023
Хрост Пана
У нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якім па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Апісанне Хросту Езуса ў Ярдане існуе ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях, а асаблівую ўвагу звяртае на гэтую падзею св. евангеліст Мацвей.
07.01.2023
Завяршылася выстава "Хрыстос нарадзіўся!"
6 студзеня ва ўрачыстасць Аб'яўленне Пана на святой Імшы а 12-ай гадзіне былі падведзены вынікі выставы малюнкаў і стаенак "Хрыстос нарадзіўся!", якая праходзіла ў нашай святыні з 24 снежня па 6 студзеня. У выставе прынялі ўдзел 18 дзяцей. Усе ўдзельнікі, якія былі на святой Імшы, атрымалі салодкія падарункі.
06.01.2023
У Мёрах адбыўся фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”
4 студзеня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся чарговы фестываль каляднай песні "Зорка Бэтлеема". На святочную імпрэзу сабраліся госці з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі: Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага, Варапаева, Лучая, а таксама з Мінска. Ганаровым госцем свята стаў Яго Эксцэленцыя біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
04.01.2023
Бэнэдыкт XVI: сціплы работнік у вінаградніку Пана
Бэнэдыкт XVI быў абраны на пасад святога Пятра 19 красавіка 2005 года пасля амаль 27-гадовага пантыфікату Яна Паўла ІІ. Тэолаг і навуковец Ёзаф Ратцынгер ніколі не імкнуўся засланіць сабой свайго папярэдніка. Калі выбар Калегіі кардыналаў выпаў на яго, ён з гатоўнасцю і пакорай прыняў новую місію: пагадзіўся быць «малым Папам пасля вялікага», «сціплым работнікам у вінаградніку Пана», аб чым заявіў адразу пасля абрання.
01.01.2023
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by