Абвяшчаючы Нядзелю Божага Слова, Папа задаволіў просьбы Божага народа, а таксама рэалізаваў на практыцы вучэнне Другога Ватыканскага Сабору і свайго папярэдніка Бэнэдыкта XVI, сфармуляванае ў Апостальскай адгартацыі Verbum Domini.
«Таму я ўстанаўліваю III нядзелю Звычайнага перыяду літургічнага года дзеля цэлебрацыі, разважання і пашырэння Божага слова.
Нядзеля Божага Слова стане адпаведным момантам гэтага перыяду, у які мы пакліканы ўмацоўваць сувязь з вызнаўцамі юдаізму, а таксама маліцца аб адзінстве хрысціянаў. Гэта не выпадкова: цэлебрацыя Нядзелі Божага слова выяўляе экуменічны характар, бо Святое Пісанне паказвае тым, хто ўслухоўваецца ў яго, шлях да моцнага і сапраўднага адзінства», — піша Святы Айцец (AI 3).