У Віцебску біскуп заснаваў Катэхетычную раду
У Віцебску 25 студзеня пачала сваю працу Катэхетычная рада пры катэхетычным аддзеле Курыі. Як вядома, на самім біскупу спачывае асноўная адказнасць за стан рэлігійнага асветніцтва ў дыяцэзіі. Каб лепш выконваць гэтае адказнае заданне, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч дэлегаваў частку сваіх паўнамоцтваў дырэктару катэхетычнага аддзела с. Марыі Шамовіч BDNP і заснаваў Катэхетычную раду.
Катэхетычная рада створаная, каб спрыяць лепшай арганізацыі катэхетычнай дзейнасці ў парафіях. На сустрэчы 25 студзеня падчас дыскусій падымаліся вострыя пытанні. Сярод іх: актуальнасць катэхетычных праграм і метадалагічных дапаможнікаў у дыяцэзіі, рэгіянальныя асаблівасці парафій і іх значэнне для катэхезы.

Біскуп Алег Буткевіч зацвердзіў статут рады, паводле якога рада будзе збірацца прынамсі тройчы на год. Акрамя таго, прадугледжаная супольная праца анлайн для вырашэння пільных пытанняў.

У склад Катэхетычнай рады Віцебскай дыяцэзіі ўвайшлі:

 

З нагоды пасады:

 

  • с. Марыя Шамовіч BDNP, дырэктар Катэхетычнага аддзела Курыі Віцебскай дыяцэзіі;
  • кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі;

    Праз намінацыю біскупа:

  • кс. д-р Валерый Марціноўскі, пробашч катэдральнай парафіі ў Віцебску;
  • а. Міхал Ермашкевіч OP, пробашч парафіі ў Сянне;
  • а. Віктар Мялешка OFMConv, вікарый парафіі ў Удзеле;
  • с. Мажэна Вельгус BDNP, катэхетка парафіі св. Антонія ў Віцебску;
  • с. Магдалена Дзевульска CR, катэхетка парафіі ў Наваполацку;
  • с. Анна Дзятлік ASC, катэхетка парафіі ў Докшыцах;
  • сп. Татун Алена Іосіфаўна, катэхетка парафіі ў Канстанцінаве.

 

Склад рады прызначаны тэрмінам на пяць гадоў.

 

Сatholicnews.by

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by