У гэтым годзе на выставе былі прадстаўлены малюнкі, выцінанкі, вырабы з паперы і тканіны. Усе работы заслугоўваюць ўвагі, бо кожная вылучаецца мастацкім густам і высокім ўзроўнем выканання з улікам узросту. Многія ўдзельнікі выставы займаюцца ў раённай школе мастацтваў, дзе раскрываюць і развіваюць свае таленты. Хахлова Арына, Граковіч Дар'я, Дзям'янава Паліна, Кашаўкіна Дар'я, Плотнікаў Яраслаў зрабілі разнастайных і вельмі прыгожых анёлкаў з паперы, а Шульга Ангеліна — з тканіны. Таропіна Аксана і Кулеш Паліна падзяліліся майстэрствам вырабу выцінанкі. Арыгінальнае каляднае ўпрыгожванне ў выглядзе зоркі з анёламі зрабіла Курдутава Агата. Падзява Дана, Мятла Елізавета, Пацеенак Паліна, Арлюкевіч Дамініка і сёстры Махлінец Марыя і Ксенія аддалі перавагу малюнку, а старэйшыя дзяўчаты Рубанік Ульяна і Пугаўка Анастасія стварылі сапраўдныя карціны-шэдэўры.
На выставе была толькі адна стаенка, якую ў выглядзе елкі зрабіў разам з мамай адзін з малодшых яе ўдзельнікаў — Арлюкевіч Арцём.
Жанна Закрэўская