WYSIWYG Web Builder
Некалькі парад на парозе Вялікага посту
З ласкі самога Бога ўваходзім у час Вялікага посту. Варта падумаць, што можна зрабіць, каб ён выглядаў інакш, чым звычайна, каб у нашым жыцці маглі адбыцца перамены. Прапануем 5 спосабаў сапраўды добра перажыць гэты важны перыяд літургічнага года.
21.02.2023
Пакаянне і мука Пана — галоўныя тэмы Вялікага посту
22 лютага распачынаецца Вялікі пост — перыяд супольнага пакаяння. Гэты час «праз напамін аб хросце ці праз падрыхтоўку да яго, а таксама праз пакаянне  павінен настроіць вернікаў на святкаванне Пасхальнай таямніцы дзякуючы больш уважліваму слуханню Божага слова і стараннай малітве» (Канстытуцыя Sacrosanctum concilium п. 109).
20.02.2023
Сустрэча ў Пагошчы
19 лютага група ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым на чале з аніматаркай Марыяй Макарэвіч наведала парафію Божай Міласэрнасці ў а.г.Пагошча Браслаўскага дэканату, пробашчам якой з'яўляецца ксёндз Славамір Самковіч, куратар груп Апостальства Віцебскай дыяцэзіі.
19.02.2023
Мужныя сведкі Хрыстовай праўды
18 лютага ў Росіцы прайшлі ўрачыстасці ў 80-тую гадавіну мучаніцкай смерці бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.  Узначаліў набажэнствы ў гонар росіцкіх пакутнікаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
18.02.2023
Святыя Кірыл і Мятода апекуны Еўропы
14 лютага Каталіцкі Касцёл у літургічным календары адзначае свята св.Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы. Яны былі братамі. Нарадзіліся ў першай палове IX ст. у Солуні (Фесалонікі ў Грэцыі) у шматдзетнай сям’і.
12.02.2023
Сусветны дзень хворага і сакрамант намашчэння
11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворага, які 13 мая 1992 года ўстанавіў святы Ян Павел ІІ. У гэты дзень падчас святой Імшы ўсім прысутным хворым і людзям пажылога ўзросту ўдзяляцца сакрамант намашчэння хворых. Праз гэты сакрамант Касцёл даручае небяспечна хворых вернікаў церпячаму і праслаўленаму Пану, каб Ён падтрымаў і збавіў іх.
08.02.2023
Урачыстае набажэнства ў свята Ахвяравання Пана
У свята Ахвяравання Пана ва ўсіх касцёлах праходзяць святочныя набажэнствы на пачатку якіх адбываецца бласлаўленне свечак. Свечка — сімвал Хрыста, які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам. А на Грамніцы свечка таксама сімвалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, у душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові.
02.02.2023
Святы ад болю ў горле
Раз на год падчас Эўхарыстыі адбываецца адзін з самых цікавых абрадаў. Пасля заключнай малітвы святар запальвае 2 спецыяльныя свечкі. Затым рыхтуе вернікаў да ўдзелу ў адмысловым бласлаўленні, прамаўляючы: “Папросім Бога, які з’яўляецца крыніцай жыцця, аб здароўі горла і правільным выкарыстанні дару мовы, каб мы маглі прымяняць яго на хвалу Божую і на карысць людзям”.
31.01.2023
Грамнічныя свечкі як сімвал Хрыста
2 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана і Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. У гэты дзень у касцёлах запальваюцца сотні агеньчыкаў свечак, якія традыцыйна бласлаўляюцца на Грамніцы. Прапануем узнавіць у памяці гісторыю свята, а таксама даведацца, навошта асвячаць грамнічныя свечкі, як імі карыстацца і што рабіць не трэба.
31.01.2023
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by