У сваёй гаміліі пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік, разважаючы над словамі Евангелля паводле Лукі, звярнуў увагу на гісторыю і традыцыі свята, перапляценне Старога і Новага Запавету падчас ахвяравання ў святыні Дзіцятка Езуса і Яго сустрэчы з прарокам Сімяонам і ўдавой па імені Ганна.
"Касцёл навучае, што дапамогай у сустрэчы з Езусам Хрыстом для нас з'яўляецца Марыя, якую сімвалізуюць свечкі, якія мы сёння асвячаем. Грамнічную свечку мы ставім дома і запальваем яе падчас прыродных катаклізмаў, просячы дапамогі ў Пана Бога і заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. Мы запальваем яе таксама пры чалавеку, які адыходзіць да вечнасці, давяраючы яго душу ў рукі Маці Божай, якая вядзе нас да Свайго Сына. Асвячэнне свечак, рэлігійных рэчаў, нашых дамоў, іншыя рэлігійныя практыкі павінны весці нас большай еднасці з Хрыстом. Мы павінны разумець, што спатканне з Езусам — гэта перш за ўсё малітва, святыя сакраманты, Божае Слова і Эўхарыстыя" — падкрэсліў святар.