Папа Францішак перадаў прывітанне і благаслаўленне беларусам
13 кастрычніка, падчас пасяжэння Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў, якая праходзіць у Ватыкане, прадстаўнік Касцёла ў Беларусі на Сінодзе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прывітаўся з Папам Францішкам.
Праз беларускага іеарарха Святы Айцец перадаў словы прывітання і благаслаўленне для беларусаў.

«Вітаю ўсіх вас! Няхай Пан шчодра благаславіць вас. Малюся за вас, за ўсю Беларусь, і вы маліцеся за мяне. Дзякуй!» — сказаў Папа Францішак і з гэтымі словамі, запісанымі на відэа, благаславіў усіх беларусаў.

«Дзялюся з вамі гэтым дарам Папы для ўсіх нас і заахвочваю да малітвы ў інтэнцыі Святога Айца», — перадае біскуп Аляксандр Яшэўскі з Рыма.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by