Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што 25 мая 2023 г. праваахоўнымі органамі былі затрыманы наш пробашч кс. Андрэй Кулік, дэкан Мёрскі, кс. Вячаслаў Адамовіч, пробашч з Ідолта і а. Аляксандр Шаўцоў, грэка-католік з Полацка.
Падрабязнасці справаў, на жаль, пакуль што невядомыя. У сувязі з дадзенымі абставінамі магчымы змены ў цэлебрацыі святых Імшаў і іншых набажэнстваў у нашай святыні.
Заахвочваем дарагіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі хутчэйшага вызвалення святароў.