Скаўт-шэф Алег Сенкель, які прыехаў са сваімі сынамі з Гродна, заўважыў, што знаходзячыся ў новых, нязвыклых абставінах, маленькія скаўты вучацца падтрымцы і ўзаемадапамозе, развіваюць свае практычныя навыкі, якія ім спатрэбяцца ў паўсядзённым жыцці. А яшчэ яны знаёмяцца з новымі людзьмі і знаходзяць сабе сяброў.
"Ідолтаўская зямля вельмі прыгожая і мае багатую гістарычную спадчыну. Тут жывуць сапраўды веруючыя, шчырыя і добразычлівыя людзі, таму мы вельмі ўдзячныя ксяндзу Вячаславу Адамовічу і парафіянам за іх гасцінны прыём" — падкрэсліў Алег Сенкель.
Гэта меркаванні дарослых, а што кажуць самі дзеці? Вядома, што ім вельмі спадабалася, бо кожны дзень — гэта новыя прыгоды і новыя ўражанні. Пазітыўныя эмоцыі на тварах скаўтаў-ваўчанят падцвярджэнне таго, што адпачынак прайшоў сапразды паспяхова.
Жанна Закрэўская