Падчас гаміліі ксёндз Алег Хмылко ўзгадаў гісторыю і значэнне шкаплера. Святар адзначыў, што толькі пабожнае нашэнне рэлігійных рэчаў: крыжыка, медаліка або шкаплера — можа мець плён для навяртання і духоўнага ўзрастання чалавека. Шкаплер — гэта адзін з сакрамэнталіяў Касцёла. Праз яго Марыя дала нам асаблівую дапамогу, вельмі патрэбную на штодзённым шляху да вечнага жыцця. Ён з'яўляецца знакам апекі і заступніцтва нашай Каралевы. Папа Ян Павел ІІ між іншым сказаў: “У шкаплернай духоўнасці ёсць вельмі моцны і глыбока ўкаранёны хрыстацэнтрычны і Марыйны парастак: ісці за Хрыстом, наследуючы Марыю! Гэтая духоўнасць мае свой бачны знак – шкаплер, які я нашу ўжо даўно. Я застаўся верным шкаплеру, ён з’яўляецца маёй сілай."