WYSIWYG Web Builder
Віншуем з Днём нараджэння!
Шаноўны ксёндз пробашч Андрэй!
Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння і ў гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаем Вам Божай апекі і заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Пан Бог шчодра надзяляе Вас дарамі Духа Святога – мудрасцю, разважлівасцю, умеласцю і супакоем у сэрцы.
Жадаем каб кожны дзень Вашага служэння прыносіў Вам глыбокую духоўную радасць, а ўсе Вашыя добрыя пачынанні і планы знаходзілі станоўчыя водгукі і паспяхова рэалізоўваліся на хвалу Божую. Няхай нязломная вера і нястомная энергія дапамагаюць Вам весці іншых дарогай Хрыста. Моцнага Вам здароўя, невычэрпнага аптымізму і ўсіх неабходных ласкаў з крыніцы Божай міласэрнасці.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by