У гаміліі пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік адзначыў, што сакрамант хросту — гэта адзін з сакрамантаў хрысціянскай сталасці, які неабходны для збаўлення. Асноўным заданнем касцёла з'яўляецца абвяшчэнне Божага слова, удяленне хросту і іншых святых сакрамантаў. Перад сваім унебаўшэсцем Езус сказаў: «Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога» (Мц 28, 19).
Мы ведаем, што кожны чалавек прыходзіць на гэты свет з першародным грахом — спадчынай непаслухмянасці Богу Адама і Евы. У сакраманце хросту Бог прымае чалавека, як свайго сына ці дачку. Праз смерць і ўваскрашэнне Езуса Хрыста сакрамант хросту і іншыя сакраманты сталі магчымымі ў Касцёле. Гэта бачныя знакі нябачнай Божай ласкі. Праз сакрамант хросту мы становімся ўсвядомленымі дзецьмі Божымі. Як Божыя дзеці мы маем свае правы і абавязкі перад Богам Айцом і перад супольнасцю Касцёла.
Нашым правам з'яўляецца атрыманне таго, што абяцаў Бог: "Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены..." (Мк 16, 16) Дарослы чалавек прымае сакрамант хросту свядома, паводле сваёй веры, дзіця ж прымае гэты сакрамант у веры бацькоў. Хрост дапамагае дзіцяці ўзрастаць у Божай ласцы.