Пілігрымка "Друя-Росіца"
26 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла пілігрымка, якую ў чарговы раз арганізавалі айцы марыяне. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км каб скласці хвалу і пашану росіцкім мучанікам бласлаўлёным святарам Юрыю Кашыру і Антонію Ляшчэвічу, якія 80 гадоў таму аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжніх.
У гэтым годзе ў дарогу да росіцкага санктуарыя скіравалі свой шлях 85 пілігрымаў з розных куточкаў Беларусі пад кіраўніцтвам а.Іллі Саўчанкі МІС з Оршы.

Пілігрымка — гэта не проста шлях, гэта сведчанне веры ў Пана Бога і прыклад любові да бліжняга. Гэта таксама магчымасць перамяніць сябе, выйсці з "зоны камфорту", каб несці Хрыста тым, хто Яго патрабуе. Пілігрымка — гэта ўзаемадапамога, спевы, супольная малітва.
Пілігрымка з'яўляецца адной сям'ёй, дзе няма "Я", а толькі "МЫ", як супольнасць, як Божыя дзеці, як браты і сёстры ў Хрысце. Да гэтай сям'і далучаюцца таксама і тыя, хто вітае, частуе, прымае пілігрымаў на начлег, таму пілігрымы заўсёды з удзячнасцю моляцца за сваіх дабрадзеяў.
Вялікай Божай ласкай з'яўляецца для кожнага веруючага чалавека магчымасць зрабіць учынак міласэрнасці для бліжняга: накарміць галодных, напаіць сасмяглых, прыняць падарожных. Дзякуй усім вернікам друйскай, ідолтаўскай, мёрскай, павяцкай, верхнядзвінскай і іншых парафій за тое, што ад шчырага сэрца прымалі пілігрымаў на іх шляху.

Жанна Закрэўская

26.07.2023
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by