WYSIWYG Web Builder
Хрост у свята Святой Сям'і
У нядзелю актавы Божага Нараджэння касцёл адзначае свята Святой Сям'і. Вельмі сімвалічным з'яўляецца тое, што ў гэты дзень — 31 снежня — ксёндз Алег Зямчонак удзяліў сакрамант хросту. Да нашай парафіяльнай супольнасці далучылася яшчэ адно маленькае дзіця.
Падчас гаміліі ксёндз Алег адзначыў, што Святая Сям'я з Назарэту з'яўляецца ўзорам для кожнага з нас. Вядома, што кожны мае свае ў'яўленні пра сям'ю, аднак сям'я — гэта супольнасць, дзе пануе любоў і павага. Быць маці і бацькам — гэта не азначае толькі даць жыццё. Сапраўдныя бацькі заўсёды побач са сваімі дзецьмі. Не толькі ў радасныя моманты, але калі ім цяжка, калі зрабілі памылкі, адвярнуліся ад Бога або спатыкнуліся на дарозе жыцця.

Часам, быццам і з добрым намерам — каб даць самае лепшае сваім дзецям: адукацыю, матэрыяльныя рэчы, кар'еру і г.д. — мы шмат патрабуем ад іх, крыўдзім і забываемся пра самае галоўнае — каштоўнасць і моц чалавечых адносін.
"Няхай пад апекай Святой Сям'і з Назэрэту і ў нашых сем'ях пануе любоў і згода, каб мы разам узрасталі ў веры да Пана Бога" — пажадаў святар.

Жанна Закрэўская
31.12.2023

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by