WYSIWYG Web Builder
У свята Божага Нараджэння дзеці атрымалі падарункі
25 снежня ва ўрачыстасць Нараджэння Пана пасля святой Імшы а 12-ай гадзіне пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік уручыў салодкія падарункі дзецям, якія хадзілі на Рараты.
На святой Імшы ў гэты дзень прысутнічала шмат дзяцей. Вядома, што падарункаў чакалі найперш тыя дзеці, якія рэгулярна хадзілі на Рараты. З радасцю і гонарам яны трымалі ў руках гульні-самаклейкі — пацвярджэнне іх удзелу ў раратных Імшах. Гэта не такая простая, як здаецца на першы погляд, рэч — прыйсці рана на Імшу. І справа не толькі ў тым, каб прачнуцца раней, але каб потым паспець у садок або школу, а бацькам на працу. Хочацца сказаць вялікі дзякуй бацькам, якія ахвяравалі свой час, каб даць сваім дзецям прыклад веры і магчымасць уславіць Маці Божую такім цудоўным чынам.

Падарункі ад пробашча атрымалі таксама і міністранты і ўдзельнікі дзіцячага хору.

Жанна Закрэўская

25.12.2023
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by