WYSIWYG Web Builder
Падзяліліся аплаткам
30 снежня ў катэхетычнай зале за салодкім сталом адбылася чарговая святочная сустрэча міністрантаў. Адметнасцю спаткання стаў абрад ламання аплаткам. Звычай дзялення аплаткам сімвалізуе згоду паміж вернікамі і прыналежнасць іх да адной супольнасці Касцёла.
Традыцыйна ламанне і дзяленне аплаткам адбываецца падчас вігілійнай вячэры ў сем'ях або напярэдадні, пры правядзенні рэлігійных сустрэч. Для нашых міністрантаў час перад Божым Нараджэннем быў вельмі напружаны. Яны адказна рыхтаваліся да ўрачыстасці, каб падчас святочнай Літургіі ўсё было прыгожа і зладжана, таму ламанне аплаткам і адбылося пазней.

Сустрэча распачалася супольнай малітвай, якую правёў вікарый кс.Алег Зямчонак. Потым хлопцы дзяліліся аплаткам са святаром і паміж сабой, складаючы найлепшыя святочныя пажаданні адзін аднаму.
Падчас спаткання міністранты падвялі вынікі бягучага года, абмеркавалі планы правядзення заняткаў на наступны год. Вырашылі як і раней праводзіць іх у суботу а 15-ай гадзіне.

Частуючыся ласункамі, хлопцы расказалі пра традыцыі святкавання Божага Нараджэння ў сваіх сем'ях, а таксама падзяліліся ўражаннямі ад заняткаў і забаў падчас зімовых канікул.

Жанна Закрэўская, тэкст.
Фота ўдзельнікаў сустрэчы.
30.12.2023

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by