WYSIWYG Web Builder
Праз Марыю да Езуса
Распачаўся Адвэнт, з гэтай нагоды ў нашай святыні кожны панядзелак, сераду і пятніцу а 7-ай гадзіне адбываюцца Рараты — адмысловыя святыя Імшы на ўшанаванне Багародзіцы. Раратняя Імша з’яўляецца знакам асаблівай прысутнасці Марыі падчас Адвэнту, бо менавіта яна чакала Збаўцу так, як ніхто іншы.
29.11.2021
Цудоўны медалік - плён аб'яўлення Маці Божай Кацярыне Лябурэ
27 лістапада 2030 года будзе адзначацца 200-я гадавіна аб'яўлення Маці Божай святой Кацярыне Лябурэ. У сувязі з гэтым юбілеем па ініцыятыве сясцёр Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці 27 лістапада 2021 года распачынаецца 9-гадовая навэнна да Маці Божай Цудоўнага медаліка.
24.11.2021
Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету
У апошнюю нядзелю літургічнага года Касцёл адзначае ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Сёлета яна прыпадае на 21 лістапада. Урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету з’яўляецца самай «маладой» у Каталіцкім Касцёле. Яна была ўстаноўлена папам Піем XI у 1925 г.
19.11.2021
Каб усе былі адно...
12 лістапада на святой Імшы а 18-ай гадзіне памаліліся аб апецы святога Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка. Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў ксёндз Алег Хмылко, духоўны кіраўнік Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі. У Эўхарыстыі таксама прынялі ўдзел святары Мёрскага дэканату.
12.11.2021
Памяці святара
9 лістапада 2020 года перастала біцца сэрца ксяндза Леаніда Мозгеля. Святара, які паходзіў  з Гродзенскай дыяцэзіі, аднак душпастырскі шлях якога цесна звязаны з нашай мясцовасцю. У Мёрах 12 лістапада 2002 года ён атрымаў дыяканскія пасвячэнні з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Уладзіслава Бліна. А затым, пасля працы ў парафіях у Ветрыне, Фарынаве, Блізніцы, Бягомлі, з 2005 па 2019 гг. аказваў душпастырскую паслугу ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Павяцці. У 2018-2019 гг. быў таксама пробашчам у Ідолце. Ксёндз Леанід часта наведваў і нашу святыню. Пры неабходнасці аказваў дапамогу святарам: цэлебраваў святую Імшу, служыў у канфесіянале. У 2006 годзе ўзначаліў пілігрымку "Мёры-Будслаў". Ксёндз Леанід застаўся ў памяці вернікаў як чулы, сціплы, самааданы святар, які прысвяціў сваё жыццё Богу і людзям.
8.11.2021
Святыя і благаслаўлёныя гэта тыя, хто жыве сярод нас

7 лістапада ў нашай парафіі адбылася сустрэча з сястрой Іераміяй з Кангрэгацыі  Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта. Сястра Іерамія расказала пра сваю супольнасць, а таксама пра 11 благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка, якія былі растраляныя немцамі ў 1943 годзе.
7.11.2021
Пад апекай святога Губерта
6 лістапада на святую Імшу а 8-ай гадзіне завіталі прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Паляўнічы клуб "Наш ганчак", каб памаліцца аб апецы святога Губерта ў паляванні. Святы Губерт узгадваецца ў літургічным календары 3 лістапада і з'яўляецца апекуном леснікоў і паляўнічых. 
6.11.2021
"У доме Айца Майго шмат святліц..." Ян 14,2
1 лістапада ва ўрачыстасць Усіх Святых Касцёл аддае пашану  святым і благаслаўлёным, якія праз сваё мужнае жыццё заслужылі вечнае шчасце ў небе. Малітвы да іх выражаюць нашыя просьбы аб заступніцтве перад Богам, дапамозе ў вытрываласці і апецы для нас і нашага Касцёла.
1.11.2021
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by