Клуб "Наш ганчак" быў заснаваны 6 сакавіка 2018 года з мэтай папулярызацыі пароды Беларускі ганчак, арганізацыі кіналагічных мерапрыемстваў і паляванняў. Значную ўвагу чальцы клуба надаюць папулярызацыі культуры палявання. Прадстаўнікі розных канфесій праз супольную малітву да свайго апекуна імкнуцца праводзіць свой адпачынак так, каб ён наносіў мінімальную шкоду жывой прыродзе.