У гэты дзень на святой Імшы а 18-ай гадзіне, разважаючы над словамі Апакаліпсісу, ксёндз-пробашч Андрэй Кулік заахвоціў прысутных задумацца над пытаннямі: "Якая будзе мая вечнасць? Ці так, як я адкладваю сабе на набыццё аўтамабіля, кватэры, іншых рэчаў я адкладваю сабе на вечнае жыццё? З чым я стану перад Панам Богам?
Гэта важныя пытанні. Бо кожная мая споведзь, кожная святая Імша, кожны добры ўчынак, які я раблю з любові да Бога і бліжняга — гэта мой рахунак у вечнасць. Менавіта гэта я вазьму з сабой, а не матэрыяльныя даброты і становішча ў грамадстве.
...Не маючы перспектыву стаць мучанікам за веру, я хачу быць прынамсі тым, які служыць. Наследуючы Хрыста, я імкнуся служыць у тым асяроддзі дзе жыву і працую. Гэта дае мне надзею, што нягледзячы на ўсе мае грахі і слабасці, кожны мой добры ўчынак не будзе забыты перад Панам Богам, а словы Езуса Хрыста: "У доме Айца Майго шмат святліц..." , датычацца таксама і мяне".
Пасля святой Імшы памаліліся Нешпарамі за памерлых, падчас якіх чыталіся выпамінкі.