Падчас гаміліі ксёндз Алег Хмылко адзначыў: "Святы Язафат быў тым, хто імкнуўся паяднаць людзей на нашых землях. Ён заклікаў да еднасці ў уніі. Калі мы кажам пра еднасць сёння, то яна датычыцца розных сфераў нашага жыцця: сям'і, сяброў, калег па працы. Мы часам згаджаемся з іншымі не таму, што маем такое ж меркаванне, але каб не ўступаць у канфлікт, або каб не шукаць выйсця і кампрамісу. Такая пазіцыя не прыводзіць да еднасці, а наадварот раз'ядноўвае. Згода і еднасць — гэта не адно і тое ж... Праз заступніцтва святога Язафата, мы павінны імкнуцца да еднасці з нашымі блізкімі, каб жыць у Божай любові."