"Бог не ёсць Богам мёртвых, а жывых" Мц 22,32
Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых 30 кастрычніка адбыліся набажэнствы за памерлых на гарадскіх могілках. Традыцыйна маліліся за духавенства, бацькоў, родных, сваякоў і дабрадзеяў, за ахвяраў войнаў і загінуўшых у катастрофах, за ўсе душы, якія церцяць у чыстцы.
30.10.2021