У гэтым годзе да малітоўнай акцыі далучыліся дзеці нашай парафіі. Малітоўнае чуванне адбылося перад святой Імшой а 18-ай гадзіне. 30 дзяцей разам з дарослымі перад Найсвяцейшым Сакрамантам памаліліся за супакой і мір ва ўсім свеце, а таксама за нашу краіну, парафію, сем'і. Вяла Ружанцовую малітву Караліна Рубанік, а астатнія дзеці па чарзе маліліся радасныя таямніцы Ружанца.
А 18-ай гадзіне адбылася малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» у Беларусі. Прамая трансляцыя і тэлемост на партале Catholic.by злучыў Мінск, Віцебск, Гродна, Баранавічы і Магілёў.