На раратняй святой Імшы 29 лістапада пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік звярнуў увагу на важнасць плённага перажывання перыяду Адвэнту. Святар адзначыў, што гэтаму садзейнічаюць пастановы, якія мы робім. "У часе Адвэнту мы не толькі стараемся ўнікаць граху, бо гэта трэба рабіць заўсёды, але таксама імкнёмся ўтаймоўваць свае слабасці, абмяжоўваць пэўныя выгоды, якія не з’яўляюцца грахом, але займаць наш час, аддаляюць нас ад Пана Бога. Перыяд Адвэнту — гэта нагода рабіць добрыя і карысныя ўчынкі, больш часу ўдзяляць малітве, у тым ліку ўшанаванню Панны Марыі праз удзел у Раратах."
Дзеці, якія рэгулярна будуць удзельнічаюць у Раратах, маюць магчымасць сабраць гульню-самаклейку. Пасля святой Імшы яны атрымалі аснову для гульні і першы пазл.