WYSIWYG Web Builder
Ці трэба пасціць ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса?
Сёння вернікі адзначаюць урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Ці трэба прытрымлівацца посту ад спажывання мясных страваў у пятніцу? Ці ёсць абавязак быць у святыні на св. Імшы?
Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса дазваляецца спажываць мясныя стравы. Пост, у прыватнасці, устрыманне ад спажывання мяса, абавязвае ўсе пятніцы года, акрамя пятніц, на якія выпадае ўрачыстасць. Пра гэта гаворыцца ў 1251 каноне Кодэкса Кананічнага права.

Гэтая ўрачыстасць не ўваходзіць у спіс урачыстасцяў, падчас якіх вернікі маюць абавязак прымаць удзел у св. Імшы.

Catholicnews.by

07.06.2024
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by