Гэты дзень павінен нагадваць пра абавязак добрай апекі над хворымі, пра ўсведамленне каштоўнасці цярпення хворых у чалавечым і духоўным вымярэнні, а таксама пра важнасць валанцёрства.
У гэты дзень падчас святой Імшы пасля гаміліі ўдзяляецца сакрамант намашчэння хворых усім прысутным хворым і людзям пажылога ўзросту. Сакрамант намашчэння хворых прымаецца ў стане асвячальнай ласкі (чалавек не мае цяжкога граху і паяднаны з Богам праз сакрамант пакаяння).
Прымаючы намашчэнне чалавек спадзяецца атрымаць ад Бога аздараўленне цела. Аднак Касцёл, удзяляючы гэты сакрамант, на першае месца ставіць зусім іншыя дары і ласкі. У Кампендыі Катэхізісу Каталіцкага Касцёла чытаем:
«Сакрамант намашчэння хворых удзяляе асаблівую ласку, якая найбольш глыбока яднае хворага з мукай Хрыста дзеля дабра самога хворага і ўсяго Касцёла, адорвае хворага суцяшэннем, спакоем, мужнасцю, а таксама прабачэннем грахоў, калі хворы не мог прыступіць да споведзі."
Паводле каталіцкіх сайтаў catholic.by, grodnensis.by.