А 12 гадзіне распачалася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі, разважаючы над гісторыяй ўзнікнення свята і традыцыяй нашэння шкаплера, Яго Эксцэленцыя адзначыў: "<...> Шкаплер — гэта частка манаскай вопраткі. Ён уяўляе сабой кавалак тканіны з выявамі абразоў Найсвяцейшай Маці Божай і Сэрца Езуса. <...>Побач з тым абяцаннем, якое дае Маці Божая за нашэнне шкаплера, ён выконвае яшчэ адну функцыю. Ён ёсць знакам, які прыпамінае нам яшчэ пра адну вопратку, якую кожны з нас калісьці атрымаў на святым хросце. Вопратку, пра якую нам кажа Святое Пісанне. Вопратку, у якой мы станем перад Езусам Хрыстом у вялікім натоўпе збаўленых. Гэта Вопратка — нашы ўчынкі, наша сэрца<...> ".