WYSIWYG Web Builder
Карытас Віцебскай дыяцэзіі праводзіць творчы конкурс для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
У 2025 годзе Карытас Віцебскай дыяцэзіі адзначае 25-гадовы юбілей з дня заснавання. З гэтай нагоды запланавана шмат розных мерапрыемстваў. Адно з іх – творчы конкурс для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пад назвай: «“Карытас” – гэта міласэрная любоў…»
Дырэктар дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Віктар Місевіч падкрэсліў, што падчас святкавання юбілею яму і супрацоўнікам арганізацыі хацелася б сустрэцца не толькі са сваімі асноўнымі партнёрамі, але і адсвяткаваць срэбную дату з тымі, хто найменш абаронены ў сучасным грамадстве і патрабуе падтрымкі Карытас.    

Тэма конкурса:
 «“Карытас” – гэта міласэрная любоў…»

Удзельнікі і намінацыі конкурса

У конкурсе могуць прыняць удзел людзі з інваліднасцю любога ўзросту.

На конкурс прымаюцца наступныя працы:

малюнак у любой тэхніцы выканання (фармат А4, А3);

выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (аплікацыя, вышыўка, выпальванне, роспіс па розных матэрыялах, вырабы з дрэва, гліны і г.д.).

Заяўка на ўдзел у конкурсе і ўмовы ўдзелу


Кожная конкурсная работа павінна суправаджацца наступнай інфармацыяй: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, узрост, тэлефон, хатні адрас. Разам з конкурснай работай неабходна таксама прадставіць копію пасведчання інваліда.

Малюнкі і вырабы павінны адпавядаць тэматыцы конкурса.

Працы не павінны ўдзельнічаць у іншых конкурсах.

Творчыя работы неабходна перадаць да 22 красавіка 2025 года па адрасе: ДКА «Карытас», вул. Чкалава 52, к.1, г. Віцебск  210041, Беларусь.

Тэлефон, вайбер, ватсап для сувязі: +375298369993,

e-mail caritas.vitebsk.diocese@yandex.by

Конкурс праводзіцца ў адзін этап.

Вынікі конкурса будуць падведзеныя на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання, якая адбудзецца 17 мая 2025 года ў 11.00 па адрасе: вул.Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28. Канферэнц-зала пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску.

Падрабясней пазнаёміцца з Палажэннем конкурса можна па спасылцы.

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by