Святы Айцец заклікае да малітвы за мір з дзецьмі ўсяго свету
13 кастрычніка 2024 года падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа падтрымаў мірны малітоўны праект. Папа Францішак падкрэсліў злабадзённасць ініцыятывы пад назвай Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы за мір у свеце, запланаванай на 18 кастрычніка 2024 года.
«Дзякую ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія возьмуць удзел у малітве! Мы далучаемся да іх і даручаем заступніцтву Багародзіцы лёс народаў, якія пакутуюць», — сказаў Папа.

Асаблівую ўвагу Пантыфік надаў краінам, якія знаходзяцца ў стане канфлікту або перажываюць цяжкія часы. «Мы даручаем заступніцтву Марыі церпячую Украіну, М’янму, Судан і іншыя народы, якія пакутуюць ад вайны і ўсіх форм насілля і галечы», — падкрэсліў Папа Францішак.

Сёлета маленькія вернікі з дыяцэзій Касцёла ў Беларусі ўжо ў пяты раз далучацца да сусветнай малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы».


Catholic.by
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by