Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі, гэта значыць пасля споведзі, а таксама прыняць святую Камунію.
Акрамя таго, неабходна выканаць наступныя ўмовы:
Пабожна прамовіць малітву да Святой Сям’і:
Найсвяцейшая Сям’я, благаславi i сцеражы усе сем’i свету. Захавай iх у еднасцi, звязаных непарыўным саюзам любовi, каб яны заставалiся вернымі атрыманым ласкам i абавязкам свайго паклiкання. Учынi, каб яны жылi паводле Закону і Запаведзяў Божых, каб iх жыццё было адлюстраваннем Твайго жыцця на зямлi i дазволiла iм у будучынi цешыцца Тваiм шчасцем у небе. Амэн.
або:
Наведаць манаскую капліцу ў адным з дамоў сясцёр назарэтанак для індывідуальнай малітвы або ўдзелу ў любой форме калектыўнай малітвы.
або:
Узяць удзел у арганізаваных Кангрэгацыяй юбілейных малітвах і літургічных цэлебрацыях, якія адбываюцца таксама па-за манаскімі капліцамі (напрыклад, у парафіяльным касцёле; узяць удзел у юбілейнай пілігрымцы).
Нарэшце, для атрымання адпусту, які можна ахвяраваць за сябе або за кагосьці з памерлых, неабходна памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.
Пажылыя, хворыя і тыя, хто за імі даглядае, а таксама ўсе, хто па сур’ёзных прычынах не ў стане выйсці з дому, могуць атрымаць поўны адпуст, маючы агіду да кожнага граху з намерам выправіцца як мага хутчэй. Неабходна выканаць тры звычайныя ўмовы, духоўна далучыцца да юбілейных цэлебрацый і малітваў, ахвяруючы міласэрнаму Богу свой боль ці нязручнасці жыцця.