Нядзеля Божай Міласэрнасці
У II Велікодную нядзелю адзначаецца свята Божай Міласэрнасці. Гэтае свята для паўсюднага Касцёла было ўстаноўлена папам Янам Паўлам II у лістападзе 2000 г. 22 лютага 1931 г. Езус Хрыстус аб'явіўся с. Фаустыне Кавальскай у кляштары сясцёр Маці Божай Міласэрнасці ў Плоцку, і паведаміў аб сваім жаданні ўстанавіць свята Божай Міласэрнасці.
Свята Міласэрнасці было ўведзена спачатку ў Кракаўскай архідыяцэзіі; гэта зрабіў у 1985 годзе кардынал Францішак Махарскі. Затым некаторыя польскія біскупы ўкаранілі гэтае свята ў літургічных календарах сваіх дыяцэзій. Для ўсёй Польшчы дзень гэтага свята зацвердзіў у 1995 годзе Папа Ян Павел II, і нарэшце ў 2000 годзе гэты дзень стаў святам усяго Каталіцкага Касцёла.

Падрыхтоўкай да гэтага свята павінна быць, паводле пажаданняў Хрыста, навэнна: дзевяць дзён малітвы каронкі Божай Міласэрнасці, пачынаючы з Вялікай Пятніцы.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by