WYSIWYG Web Builder
У нашай святыні адбудзецца Імша за Папу Францішка ў дзень яго пахавання
26 красавіка 2025 года, а 10-ай гадзіне па цэнтральнаеўрапейскім часе на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбудзецца пахавальная Імша Папы Францішка, якую ўзначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Святая Імша за спачылага Папу Францішка ў нашым касцёле распачнецца а 10-ай гадзіне.
Эўхарыстыю ўзнаналіць куратар груп Апостальства дапамогі душаў чыстцовых ксёндз Славамір Самковіч. Запрашаем усіх, хто мае магчымасць далучыцца да супольнай малітвы ў інтэнцыі Пантыфіка, які кіраваў Касцёлам з 2013 года.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by