WYSIWYG Web Builder
Росіцкі санктуарый запрашае пілігрымаў на зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны
У суботу 15 лютага ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў Росіцы (Верхнядзвінскі раён) адбудуцца зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, святароў марыянаў.
Росіца — вёска ў Верхнядзвінскім раёне, дзе ў лютым 1943 года разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне: благаслаўлёныя Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.

Ва ўспамін гэтай трагічнай падзеі штогод у лютым у росіцкім санктуарыі адбываецца ўрачыстая святая Імша і працэсія да месца мучаніцкай смерці.
Праграма

12.00 – адарацыя, споведзь;

13.00 – святая Імша;

14.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў.

Пасля працэсіі ў кляштары ксяндзоў марыянаў можна будзе крыху падсілкавацца.

Увага! Вёска Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.


Catholic.by
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by