WYSIWYG Web Builder
Святарства — дар Пана
Вялікі чацвер — гэта дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэтыя два сакраманты моцна звязаны паміж сабой. Эўхарыстыя неабходна нам, каб ісці да святасці, а для здзяйснення Эўхарыстыі патрэбныя святары, таму ў гэты дзень мы асаблівым чынам скіроўваем словы ўдзячнасці нашым душпастырам.
Шаноўныя ксёндз-пробашч Андрэй, ксёндз-вікарый Алег, святары Мёрскага дэканату!
Шчыра дзякуем Вам за Ваша святарскае служэнне, якое паказвае нам дарогу збаўлення і дае магчымасць прыблізіцца да Бога. Няхай Езус Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, а Панна Марыя ахінае сваёй мацярынскай апекай, каб Вашыя сэрцы заўсёды былі напоўнены любоўю, радасцю і супакоем. Хай Дух Святы нястомна спасылае свае дары і дапамагае годна выконваць душпастырскую паслугу.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by