У Вігілію Божага Нараджэння на цэнтральным месцы ў пакоі ставяцца яслі з фігурай Дзіцятка Езус. Стол засцілаецца белым абрусам (можна аздобіць яго яловымі галінкамі). Пад абрусам змяшчаецца сена. Пасярэдзіне стала ставіцца вігілійная свечка, святло якой з’яўляецца сімвалам прысутнасці Хрыста. Побач кладзецца Біблія і аплатка.