Працягваецца Вялікі пост — час прызначаны на тое, каб скіравацца да Бога і ўпарадкаваць сваё жыццё. Імкнёмся годна перажыць гэты перыяд, правесці яго такім чынам, каб больш цэласна жыць вераю ў глыбокай еднасці з Богам і бліжнімі. Падчас Крыжовага шляху Езус паказвае нам, што значыць быць сапраўды чалавечнымі.