WYSIWYG Web Builder
Карытас Віцебскай дыяцэзіі праводзіць акцыю “Дар сэрца”
Акцыя «Дар сэрца» праводзіцца Віцебскім Карытас у перыяд Вялікага посту 2025. Яе мэта – сабраць сродкі для набыцця каляскі з электрарухавіком для Крысціны Бароўка.
Крысціне 14 гадоў. Яна наведвае катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Як і ўсе яе аднагодкі любіць сябраваць, вучыцца і падарожнічаць. У Крысціны ДЦП. Для большай мабільнасці ёй неабходная такая каляска. Кошт каляскі Ortonica Pulse 660 з электрарухавіком — 4500 рублёў.

Віцебскі Карытас замовіў скарбонкі-капілкі для дзяцей, моладзі і бацькоў, якія захочуць паўдзельнічаць у акцыі. Скарбонкі распаўсюджваюцца ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі ў тым ліку і нашай. Гэтыя скарбонкі можна ўзяць да дому і на працягу Вялікага посту адкладаць туды свае ашчаджэнні. Да Пальмовай нядзелі скарбонкі трэба прынесці ў касцёл і аддаць у сакрысцію ці пакласці ў спецыяльна прызначаным месцы.

У вялікую сераду сабраныя сродкі будуць перададзены ў Віцебскі Карытас, які пазней набудзе каляску для Крысціны. Заахвочваем вернікаў нашай парафіі праявіць чын міласэрнасці і паўдзельнічаць у акцыі.

Catholicnews.by
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by