29 верасня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Да апошняй рэформы Агульнага рымскага календара (14 лютага 1969 г.) былі тры асобныя святы: 29 верасня — св. Міхала, 24 сакавіка — св.Габрыэля, а 24 кастрычніка — св.Рафала. У цяперашні час святыя Арханёлы ўшаноўваюцца ў адзін дзень.