Асвячэнне транспарту ў гонар святога Крыштафа
25 ліпеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Крыштафа, які з'яўляецца апекуном падарожных. З гэтай нагоды ў нядзелю 24 ліпеня пасля кожнай святой Імшы ў нашай святыні адбывалася  бласлаўлення кіроўцаў і асвячэнне транспартных сродкаў.
Традыцыя асвячаць транспарт ва ўспамін святога Крыштафа з'явілася ў 1934 годзе. Касцёл заклікае да правільнага разумення гэтага чыну. Асвячэнне аўтамабіля ці іншага транспарту не з'яўляецца гарантам таго, што ў дарозе нічога не здарыцца. Атрымоўваючы бласлаўленне, мы спадзяёмся на Божу падтрымку ў дарозе. Маем надзею, што Пан Бог дасць нам упэўненую руку і пільнае вока, каб мы нікому не прычынілі шкоды. Касцёл нагадвае, што той, хто вядзе сябе на дарозе некарэктна ў адносінах да іншых удзельнікаў руху, рызыкуе жыццём і бяспекай людзей, ‒ здзяйсняе грэх. 

Вырушаючы ў дарогу, варта даверыць сябе апецы Маці Божай і святога Крыштафа, а таксама звярнуцца да Пана Бога аб падтрымцы сваімі словамі або малітвай вадзіцеля: "Божа, дай мне ўпэўненую руку і пільнае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо калецтва для тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і адвядзі ад мяне спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды спадарожнічалі мне. Амэн."

Жанна Закрэўская
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by