У новы навучальны год з Божым бласлаўленнем
30 жніўня на святой Імшы а 10-ай гадзіне было шматлюдна, паўсюль зіхацелі ўсмешкі дзяцей. Літургія вызначалася пэўнай урачыстасцю. Скончыўся Белы тыдзень на працягу якога хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ў мінулую нядзелю прынялі Першую Святую Камунію, прыходзілі кожны дзень у касцёл каб умацаваць сваю веру.  Мінавіта яны чыталі Слова Божае, спявалі псальмы, звярталіся з просьбамі да Пана Бога ў малітве вернікаў. Падчас Імшы маліліся таксама за бацькоў, настаўнікаў і катэхетаў, каб яны выконвалі свае абавязкі адпаведна Божых загадаў і былі годным узорам для сваіх дзяцей.

Напрыканцы Імшы ксёндз-пробашч Андрэй Кулік нагадаў, што распачынаецца не толькі школьны але і катэхетычны год. Бацькі маюць абавязак клапаціцца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей, у тым ліку падрыхтоўцы іх праз катэхезу да прыняцця сакрамантаў. Заняткі па рэлігіі распачнуцца ў верасні. Запісацца на катэхезу можна ў спадарыні Наталлі Гарноўскай па тэлефоне +375336126869.

Завяршылася набажэнства традыцыйным бласлаўленнем дзяцей і асвячэннем школьных прылад да новага навучальнага года.


Жанна Закрэўская
30.08.2020

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by