Летні адпачынак для дзяцей скончыўся. 1 верасня яны сядуць за школьныя парты. У хуткім часе распачнецца таксама і катэхетычны год, таму, падкрэсліваючы важнасць рэлігійнай адукацыі і хрысціянскага выхавання, якое павінна распачынацца з першых дзён жыцця дзіцяці, падчас святой Імшы быў удзелены сакрамант хросту.
Гэты сакрамант вельмі прыгожы і ўрачысты. Адным з дапаўняльных абрадаў хросту, які мае вельмі глыбокі сэнс, з'яўляецца ўручэнне свечкі, якая запальваецца ад пасхала. Святар перадае яе бацькам са словамі: "Прыміце святло Хрыста" і нагадвае ім аб абавязку выхавання дзіця ў каталіцкай веры.
Згодна з вучэннем Касцёла, пасля ўдзялення хросту бацькі, удзячныя Богу і верныя прынятаму абавязку, павінны прывесці дзіця да спазнання Бога, усыноўленым дзіцём якога яно стала, а таксама падрыхтаваць яго да прыняцця канфірмацыі і да ўдзелу ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі.