Працэсія Божага Цела — гэта праява супольнага выразу веры ў Бога, прысутнага ў Гостыі. Яна заўсёды ўражвае велічнасцю і хараством: прыгожа аздобленыя алтары, харугвы, дзеці ў белых строях, якія нядаўна прынялі Першую Камунію. Святар нясе ў манстранцыі Цела Хрыста, перад якім дзяўчынкі сыплюць кветкі і пялёсткі. Людзі ідуць у працэсіі за Хрыстом, сваім адзіным Правадыром, які паказвае шлях з часовага да вечнага жыцця.