Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе
Сёлета ўрачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі ў Браславе пройдуць 22 і 23 жніўня пад дэвізам: «З Марыяй да Бога шлях надзеі».
Праграма ўрачыстасці:

Пятніца, 22 жніўня:

16.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
18.00 – канферэнцыя "Марыя — надзея Касцёла" (а.Міхаіл Цвячкоўскі МІС)
19.00 – святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй)
21.00 – Акафіст
21.30 – Крыжовы шлях
22.15 – малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом
23.15 – Працэсія з копіяй абраза Маці Божай, ружанцовая малітва

Субота, 23 жніўня:

00.00 – святая Імша (Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
02.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта (прыватная малітва)
07.00 – святая Імша на лацінскай мове
08.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ
09.00 – Ружанцовая малітва, споведзь
11.30 – урачыстая святая Імша (з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа)

Catholicnews.by
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by