Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе». Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.