Сёлетні Будслаўскі фэст у Нацыянальным марыйным санктуарыі распачнецца на наступны дзень пасля традыцыйнай парафіяльнай урачыстасці. Такім чынам, урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдуць 3 і 4 ліпеня пад дэвізам: «Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць».