Цэлебрацыю святой Імшы апоўначы ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел біскупы Юрый Касабуцкі, Алег Буткевіч, Уладзімір Гуляй, Казімір Велікаселец, Аляксандр Яшэўскі і Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама вялікая колькасць святароў і кансэкраваных асобаў, вернікаў з розных мясцін Беларусі.